Monday 27 August 2018 photo 11/12
|
Краткое содержание афганская шкатулка читать
※ Download: http://frusmadupag.print-mgn.ru/?dl&keyword=%d0%ba%d1%80%d0%b0%d1%82%d0%ba%d0%be%d0%b5+%d1%81%d0%be%d0%b4%d0%b5%d1%80%d0%b6%d0%b0%d0%bd%d0%b8%d0%b5+%d0%b0%d1%84%d0%b3%d0%b0%d0%bd%d1%81%d0%ba%d0%b0%d1%8f+%d1%88%d0%ba%d0%b0%d1%82%d1%83%d0%bb%d0%ba%d0%b0+%d1%87%d0%b8%d1%82%d0%b0%d1%82%d1%8c&charset=utf-8&source=dayviews.com2
Ён абнюхаў заячы памёт, тады адданымі вачыма ўставіўся ў гаспадара. Ну, і з чаго пачынаць? Шайба марудна падкацілася да Цімы.
І ні разу нікога ні аб чым не прасіў. Голубая змейка краткое содержание сказа будет представлено ниже. Праўда — на паляванні толку з яго не было аніякага.
Книга Афганская шкатулка. Содержание - Андрэй Федарэнка Афганская шкатулка Афганск... - Часта з раніцы і аж да цямна. Лішні раз пацвердзілася — няма нічога больш пастаяннага, чым часовае.
Перад «ціхай гадзінай» дзверы ў палату нумар пятнаццаць расчыніліся і на парозе ўзнік малайцаваты доктар — у белай шапачцы і ў белым халаце, з-пад якога выглядвалі ваенныя галіфэ і наваксаваныя боты. Пры яго з'яўленні хворыя паўскаквалі з ложкаў, але доктар не звярнуў на іх увагі. Заклапочана агледзеўся, заўважыў, што каля сцяны, пры самых дзвярах ёсць незаняты ложак, павярнуўся і скамандаваў у калідор: — Сюды давайце! Двое санітараў укацілі ў палату насілкі. Чалавек на іх увесь закрыты быў прасцінаю. Збоку трэці санітар нёс у руцэ кропельніцу. Прасціну сцягнулі і асцярожна пачалі перакладаць на ложак тое, што пад ёй знаходзілася… Гэта быў увесь у бінтах і ў гіпсе абрубак. У яго не было адной нагі і па плечы абедзвюх рук. Круглая, як шар, галава была цалкам забінтаваная — з бінтоў выглядаў толькі нос, каб дыхаць, і рот, каб есці. Калі санітары, уладкаваўшы сяк-так няшчаснага, выйшлі, доктар звярнуўся да хворых: — Ну што, хлопцы хлопцы як паўскаквалі, так стаялі каля ложкаў, рукі па швах , — вось вам новенькі. Самі бачыце, які ён. Да ўсяго яшчэ і без вачэй, зусім сляпы. І асколкамі ўвесь нашпігаваны. Так што глядзіце тут яго, не крыўдзіце… Тым больш гэта мой зямляк. З Беларусі, як і я. Доктар — Пратасевіч было яго прозвішча — ніколі не прамінаў лішні раз нагадаць, што ён беларус. Увесь шпіталь ужо ведаў аб гэтым. З Мінска прыслалі яго сюды на «курсы падвышэння кваліфікацыі» — аб гэтым ён таксама расказваў, ужываючы менавіта такое словаспалучэнне. Як і для большасці таленавітых дактароў, хворыя былі для яго ўсяго толькі чалавечым матэрыялам, а ў працы з матэрыялам і сапраўды трэба ж неяк «падвышаць кваліфікацыю». Справа ў тым, што ўсё гэта адбывалася вясной 1990 года. Калі верыць газетам і тэлевізару, вывад войскаў з «Аўгана» даўно закончыўся, баявыя дзеянні там ужо не вяліся. Прынамсі сюды, у славуты на ўвесь Саюз Падольскі ваенны шпіталь параненыя перасталі паступаць са студзеня месяца. Толькі «старыя» ляжаць, іх яшчэ цэлы корпус у правым крыле шпіталя. Так што зразумела было здзіўленне салдат. Дэмабілізаваўся, ехаў дамоў… Ну, каля Кандагара іх і накрылі. «Уазік» у ашмёткі разнеслі з гранатамётаў. Як ён увогуле ацалеў — незразумела! Палата нумар пятнаццаць лічылася лёгкай, рэабілітацыйнай і памяшчалі сюды толькі тых, каму неўзабаве на выпіску. Прафесар Пятроўскі павінен яго агледзець. Потым перавядзем у асобную палату. Так што тут ён не залежыцца. Нарэшце гаваркі доктар пажадаў усім хуткай папраўкі і выйшаў. Як толькі за ім зачыніліся дзверы, хлопцы пападалі ў ложкі — рукі пад галаву, вочы ў столь — і загаманілі хто пра што, толькі не пра знявечанага «афганца». На двары стаяла падмаскоўная вясна. Яна ўрывалася ў расчыненае вакно радасна-трывожнымі сваімі пахамі і гукамі. Шпітальны корпус патанаў у зеляніне. Заліваліся — нават цяпер, удзень — салаўі. На спартыўнай пляцоўцы гулялі ў валейбол. Наперадзе ў гэтых маладых салдатаў, якім пашэнціла, якіх абмінулі калецтвы і смерць, была выпіска. Былі «дэмбель», вяртанне да сяброў і блізкіх, да каханай. Наперадзе ў іх былі вёсны і зімы, світанкі і заходы, сінія нябёсы і свежыя вятры. Каму тут якая справа да няшчаснага калекі? Лішні раз пацвердзілася — няма нічога больш пастаяннага, чым часовае. Салдат-«афганец» заляжаўся ў палаце нумар пятнаццаць. Прафесар Пятроўскі, пра якога ў шпіталі хадзілі цэлыя легенды, які мог вярнуць чалавека нават з таго свету, усё не прыязджаў. Адны салдаты выпісваліся, іншыя паступалі на іх месцы, каб неўзабаве таксама пакінуць палату. З «афганцам» ніхто не сябраваў. Больш за тое, яго нават цураліся. Дзеля справядлівасці скажам, што вінаваты ў гэтым трохі быў і ён сам. Калі спрабавалі з ім загаварыць, ён толькі агрызаўся, ці проста нічога не адказваў. І ні разу нікога ні аб чым не прасіў. Зрэдку наведваўся да яго доктар Пратасевіч. Вось-вось прыедзе Пятроўскі… Аднойчы доктар прынёс земляку свой старэнькі касетны магнітафон, прыладкаваў на тумбачцы побач з ложкам. «Афганец» узрадваўся падарунку, як малое дзіця. Канечне, нудотнае існаванне яго з гэтага часу крыху змянілася. Цяпер яму ўжо міжволі даводзілася ўступаць у сякія-такія кантакты з суседзямі па палаце: прасіць, каб хто ўключыў ці выключыў магнітафон, памяняў касету. У гэты самы час і адшукаўся яму сябрук. Таксама беларус, таксама паранены ў Афганістане, толькі яшчэ зімою. Аднак і цяпер у яго была забінтаваная галава. Ляжаў ён у суседнім «афганскім» корпусе, а сюды, да таварыша па няшчасці, пачаў наведвацца кожны вечар. Відаць, там яму таксама было адзінока. Быў ён высокага росту, хударлявы, маўклівы, характар меў спакойны, падатлівы. У цёмных зеленаватых вачах яго ўгадвалася ранняя сталасць і чытаўся зноў-такі не па гадах розум. Ён карміў сябра з лыжкі. Прыносіў купленыя ў шпітальным буфеце гасцінцы: яблыкі, пячэнне, малако. Гаварылі яны з «афганцам» мала, неахвотна, да таго ж па-беларуску, і хворыя ў палаце, прыслухоўваючыся, са здзіўленнем адкрывалі, што гэта, аказваецца, амаль незразумелая мова! Часцей зямляк падсядаў да сябра на ложак, нягучна ўключаў магнітафон і яны моўчкі слухалі песні такога далёкага цяпер свайго юнацтва. Усё, аднак, канчаецца — скончыўся і гэты перыяд чакання. Неяк з раніцы зайшоў доктар. Радасна паціраючы рукі, аб'явіў голасам больш бадзёрым, чым звычайна: — Прафесар Пятроўскі прыехаў! Заўтра ў цябе пункцыя спіннага мозгу. Цэлы цыкл аперацыяў цябе чакае! У той дзень «афганец» быў зусім маўклівы, разгублены. Як заўсёды, увечары прыйшоў зямляк, падзяліўся радасцю: заўтра яго выпісваюць. У палаце былі толькі яны ўдвух. Зямляк хацеў уключыць магнітафон, «афганец» папрасіў: — Не трэба. Я хачу табе нешта сказаць. Я ведаю, што не выжыву. Дык вось, будзь уважлівы! Калі мяне не стане, толькі ты адзін будзеш аб гэтым ведаць. І ён зашаптаў, ды так ціха, нібы баяўся, каб нават сцены не падслухалі ягонай тайны. Падчас усяго расказу ён нават не зварухнуўся. Вось тут перапыняецца нашая гісторыя. Усплыве яна аж праз пятнаццаць гадоў і на гэты раз месцам дзеяння выбярэ не далёкі Афганістан, і не падмаскоўны Падольск, а беларускую вёску Вялікая Паляна; менавіта тут з'явяцца перад намі, як на экране тэлевізара, і старыя знаёмыя героі, і зусім новыя; менавіта тут наша таямнічая заблытаная гісторыя паступова раскруціцца, разблытаецца, праяснее і пад канец ператворыцца проста ў гісторыю. Аднак не будзем забягаць наперад!
Annons