Saturday 15 September 2018 photo 5/7
|
Хто смяецца апошним аудиокнига онлайн
※ Download: http://ovovinloc.chmgk.ru/?dl&keyword=%d1%85%d1%82%d0%be+%d1%81%d0%bc%d1%8f%d0%b5%d1%86%d1%86%d0%b0+%d0%b0%d0%bf%d0%be%d1%88%d0%bd%d0%b8%d0%bc+%d0%b0%d1%83%d0%b4%d0%b8%d0%be%d0%ba%d0%bd%d0%b8%d0%b3%d0%b0+%d0%be%d0%bd%d0%bb%d0%b0%d0%b9%d0%bd&charset=utf-8&source=dayviews.com2
Зёлкін — малодшы навуковы супрацоўнік. Яму ж нічога не гавораць. Чуе мая душа, што дарэмна ўзвялі на яго гэту напасць. Яж яму дабра жадаю.
Геалагічную здымку збіраецца рабіць у прыгранічным раёне — два. Раз аглянуўся, другі раз аглянуўся і трэці раз аглянуўся. Добра, што ты якраз падышоў, я ж бы адна гэтаму сталу і рады не дала.
Кандрат Крапiва драматургiчна-iдэйны змест песы Хто смяецца апошнiм. Жанр твора - Што ж гэта значыць? З газетай у руках усхваляваны Туляга шукае Веру.
Дзеючыя асобы Гарлахвацкі Аляксандр Пятровіч — дырэктар інстытута геалогіі. Анна Паўлаўна — яго жонка. Чарнавус Аляксандр Пятровіч — прафесар. Туляга Мікіта Сымонавіч — навуковы супрацоўнік. Левановіч — сакратар парткома. Вера — малодшы навуковы супрацоўнік. Зёлкін — малодшы навуковы супрацоўнік. Зіна Зёлкіна — яго жонка, сакратар. Цёця Каця — прыбіральшчыца. Чалавек у форме НКВД. Цёця Каця выходзіць з дзвярэй дырэктаравага кабінета. Добра, што ты якраз падышоў, я ж бы адна гэтаму сталу і рады не дала. Каб некалі мне такі пляц зямлі, то я б гаспадаром быў. Новы поп, дык новае і маленне. У таго дырэктара, бывала, адзін столік, два крэслы і ўсё. А ў гэтага ж стол гэтакі, а на стале ж мартаплясаў усялякіх панастаўляна — таксама грошай каштуюць. А што яму — шкада казённых грошай? Не з свае ж кішэні плаціць. Дзве канапы скураныя, мяккія. Хіба ён лежачы працаваць думае. Баіцца, каб на цвёрдьга мазалёў не панаседжваць. I вось, скажы ты… Зараз год, як я на гэтым месцы, а не магу ўцяміць, што тут людзі робяць. Такі ж каваль у кузні куе, то знак ёсць, настаўнік дзяцей вучыць, і то знак ёсць, а тут людзі нешта робяць, робяць, і работы гэтай не відаць. Кажаш, працуюць і смаку не чуюць. Яны, можа, і чуюць, але я не бачу, які тут смак. Нейкія ўсё каменні, косці перабіраюць, пясок перасыпаюць. Гэта яны зямлю вывучаюць. А так, што як паглядзяць на гэтыя косці, дык адразу скажуць, колькі зямлі год і як яна выглядала, калі маладою была. Думаеш, калі я баба, дык ужо і паверу ўсякаму глупству. Ён чалвек дарма што сур'ёзны, а калі разгаворыцца, дык люба слухаць. Раскажа, і дзе некалі мора было, і чаму яго цяпер там няма, і якія жывёлы былі мільёны год таму назад, і як яны елі адна другую. Так дакладна раскажа, нібы ён сам быў пры гэтым. А ў тым інстытуце, што на Шырокай, дык сабак поўна. Там з імі ўсялякія штукі вырабляюць, практыку здымаюць. Мая суседка там прыбіральшчыцай, дык расказвае, што не даюць, каб гэтыя сабакі ротам елі, а папракручвалі дзіркі ў баку ды ўліваюць ім яду туды. Ну, гэта хто да якой навукі здатны. Адны зямлю вывучаюць, а другія жывёлу. Але нашто ж дзіркі круціць? Трэба ж хоць адным вокам глянуць, што там усярэдзіне робіцца. Дык хіба ім не хапае гэтых дзірак, што сабаку бог даў? Гэта табе здаецца, што хапае, а ім, бачыш, мала… Загаварыўся тут з табой, а ў мяне яшчэ двор не прыбраны. Прыбярэш, дзе твой двор дзенецца. Дырэктар прыйдзе, нагонку дасць. Вельмі твой дырэктар на двор углядаецца. У яго другім галава занята. Учора адвячоркам з Зіначкай за горад імчаў на таксі, дык аж пыл курэў. У яго ж і свая жонка гладкая. Гладкая, мусіць, прыелася, да шурпатай пацягнула. А Зёлкін як жа? А што Зёлкін… Толькі ходзіць на мяккіх лапах ды прыслухоўваецца, хто што гаворыць. Што дырэктар з яго жонкай забаўляецца, дык ён гэтага не бачыць. Бачыць, ды віду не паказвае. Што ж гэтакі пеўнік зробіць дырэктару? А таму раскоша тут, як шчупаку ў сажалцы. Усе так і выдыгаюць перад ім: «Таварыш Гарлахвацкі! » А ў таго Гарлахвацкага крукам носа не дастаць. Адзін Чарнавус яго не баіцца. Гэты сам разумее ў навуцы не менш за яго. Глядзі, каб не ўдавіўся. З'есць, як з'еў ужо Муравіцкага. Так падвядзе, што той не будзе і ведаць, адкуль што ўзялося. Чарнавуса таксама голымі рукамі не возьмеш. Кніжкі друкуе свае, студэнтам лекцыі чытае, для піянераў у журнал піша. Напісаў, кажуць, нейкую кнігу важную, дык аж у Маскву паслаў. Бярэ мятлу і выходзіць. Цёця Каця канчае выціраць падлогу. Добры дзень, цёця Каця! Дзень добры, Вера Міхайлаўна. Аляксандра Пятровіча няма яшчэ? У нас жа іх два — дырэктар і Чарнавус. Нешта вы жыць без яго не можаце? Жыць-то магу, а працаваць без яго мне цяжка было б. Гэта вы пры ім навуку праходзіце? Нашто вам, маладой дзяўчыне, гэтыя старыя косці спатрэбіліся? Косці ў яго старыя, але душа маладая. Хто ў боб, а хто ў гарох. Я пра тыя косці, што ў шафах. А я думала, пра Аляксандра Пятровіча. Мы з Чарнавусам касцямі не займаемся, гэта Гарлахвацкі іх перабірае. А наша справа — мел, гліна, вапна, фасфарыты. Галоўны далакоп — Аляксандр Пятровіч, а я яму памагаю. Я ж ведаю, што ты пра мяне не забудзеш. Гавары хутчэй, у чым справа? Справа ў тым, што трэба ў падшэфнай часці лекцыю прачытаць. Просяць расказаць ім аб мінулым нашай планеты. Дык гэта ты мне даручаеш? Хацеў даручыць табе, ды баюся, што байцы больш будуць глядзець на цябе, чым слухаць. Калі ты навучыўся кампліменты гаварыць? А гэта хіба камплімент? Сакратару парткома гэта як быццам і не да твару. Даю слова надалей гаварыць з табою толькі дырэктывамі. Дык каго мы ўсё ж такі пашлём лекцыю прачытаць? Няхай бярэ сваіх мамантаў у мяшок ды ідзе расказвае. Просіцца — кажа, вельмі заняты. Я б гэтага не сказала. Хоць ён, здаецца, не вельмі любіць выступаць. З прамовамі… А пра зямлю расказаць — гэта ён з ахвотаю. У яго гэта выходзіць, як казка. Дык ты перадай яму, што я прасіў, каб ён з'ездзіў у часць. Пабурчыць крыху, што ад работы адарвалі, а пасля і сам будзе задаволены. А аб часе я паведамлю. Кажуць, што ты з яго ледзь не торты збіраешся рабіць. Я вырабляю больш сур'ёзныя рэчы. Напрыклад — спірт і яшчэ шмат чаго. Дык ты ж самагоншчык? Вось, цёця Каця, малады хлопец, а хутка прафесарам будзе. Цяпер жа ўсе маладыя — разумныя, на тое ж вас і вучаць. I на чым жа вырас! Усюды растуць: на торфе, на гліне. На пяску і то растуць. Такі ўжо клімат у нас. Добры клімат, цёця Каця, савецкі! Я ж і кажу. А чаму гэта ён там працуе, а сюды распараджацца ходзіць? У нас адна партыйная арганізацыя, а ён сакратар, вось і ходзіць па партыйных справах. Вунь ідзе ваш далакоп. Бярэ анучу і адыходзіць цбок.
Annons