Sunday 19 August 2018 photo 5/5
|
Мы з санькам у тыле ворага читать в сокращении
※ Download: http://viorucise.smallheart.ru/?dl&keyword=%d0%bc%d1%8b+%d0%b7+%d1%81%d0%b0%d0%bd%d1%8c%d0%ba%d0%b0%d0%bc+%d1%83+%d1%82%d1%8b%d0%bb%d0%b5+%d0%b2%d0%be%d1%80%d0%b0%d0%b3%d0%b0+%d1%87%d0%b8%d1%82%d0%b0%d1%82%d1%8c+%d0%b2+%d1%81%d0%be%d0%ba%d1%80%d0%b0%d1%89%d0%b5%d0%bd%d0%b8%d0%b8&charset=utf-8&source=dayviews.com2
Мы стаім, прытаіўшы дыханне, і чакаем, што ён скажа. Ен глядзіць доўга і ўважліва, засланіўшыся ад святла рукамі.
Потым яго б-белякі расстраляць хацелі. Аказалася, што за дзьвярыма быў яшчэ цэментаваны ганак, якога Санька ў цемры не разгледзеў. Яны ішлі ў Лісічыя равы на стрэльбішча. Следам палез я, а потым і Коля Бурэц.
Мы з Санькам у тыле ворага - 1.Старая школа. текст песни - СТАРАЯ ШКОЛА Нядаўна ў нас пачалі будаваць новую цагляную школу.
СТАРАЯ ШКОЛА Нядаўна ў нас пачалі будаваць новую цагляную школу. Месца для яе выбралі прыгожае, высокае — на цвінтары за былой царквой, у якой зараз знаходзіцца клуб. Наша настаўніца Антаніна Аляксандраўна гаворыць, што восенню мы пойдзем ужо ў новую школу, у чацвёрты клас. А пакуль мы вучымся ў старой і заканчваем трэці. Старая школа — гэта пачарнелая ад часу драўляная будыніна на высокім падмурку. Некалі трывалыя, смалістыя бярвенні сцен патрэскаліся, сям-там параслі мохам. Толькі нядаўна адрамантаваны бляшаны дах у сонечныя дні весела наблісквае новымі цынкавымі лапікамі. Каля школы выстраіліся ў рад сівыя, аджыўшыя свой век таполі. Кару з іх мы даўно аблупілі на лодачкі, і дрэвы свецяць голымі бакамі. На самай высокай сухой верхавіне пасяліўся бусел. Мой бацька расказваў, што калісьці, яшчэ да рэвалюцыі, калі ён сам быў вучнем, у нашай школе знаходзілася воласць. А бабуля дык яшчэ і цяпер школу называе воласцю. Прыйдзе яна з калгаса дамоў абедаць і пачынае расказваць: — Сустрэла я сёння каля воласці Агату, што за Халімона выйшла... А яна толькі рукой адмахваецца: — Адкасніся, смала! Буду я табе школкаць... I зноў за свае: воласць ды воласць. Што такое воласць, я ўжо добра ведаю,— ад старых чуў. Там сядзелі валасны старшыня і пісар. Яны выцягвалі з людзей жылы і зводзілі кудысьці іхніх кароў. I яшчэ ў воласці сядзеў паліцэйскі прыстаў. Ён сек мужыкоў дубцамі і саджаў іх у халодную. Халодная ёсць і зараз. Яна знаходзіцца якраз пад вокнамі настаўніцкай: Гэта вялізны цагляны склеп з цяжкімі дубовымі дзвярыма, на якіх заўсёды вісіць іржавы замок. Часта на перапынках мы, хлапчукі з трэцяга «Б», спускаемся па спёртых падэшвамі каменных прыступках да гэтых дзвярэй і кратаем замок — можа адамкнецца. Тады мы па чарзе заглядваем у шчыліну паміж дошак, пакрытых зеленаватай цвіллю. За дзвярыма цёмна хоць вока выкалі, адтуль патыхае сырасцю і перакіслай капустай. Але кожны з нас у той цемры штосьці бачыць — і кожны бачыць рознае. I мянушка гэтая прыліпла да яго нездарма. Аднойчы на ўроку Колю выклікалі чытаць. Ён адкашляўся і пачаў; — Храбры заяц. Жыў у лесе заяц і ўсяго ён ба... У гэты час са столі адваліўся кавалак тынку і ўпаў проста на Колю, Увесь клас засмяяўся, а ён заплакаў. За Колем да дзвярэй прыліпае Санька. Ён глядзіць доўга і ўважліва, засланіўшыся ад святла рукамі. Мы стаім, прытаіўшы дыханне, і чакаем, што ён скажа. Я пабойваюся, што Санька забыўся пра мяне: хутка зазвініць званок і трэба будзе бегчы ў клас, не паглядзеўшы ў шчыліну. Цяпер надышла мая чарга. Колькі я ні прыглядаўся, але ні шкілета, ні ланцугоў не ўбачыў. Аднак, каб не быць горшым за іншых, заявіў; — Ага ж... I ўсе пабеглі ў клас. Пасля ўрокаў мы зноў пайшлі глядзець халодную. На гэты раз нам пашанцавала: дзверы таямнічага склепа былі расчыпены на ўсю шырыню. Мы, як качаны, скаціліся па каменных прыступках. Санька першы шмыгнуў у чорны праём дзвярэй. Праз хвіліну ўнізе штосьці загрукатала, і неўзабаве пачуўся прыглушаны Санькаў голас: — У, чорт... Следам палез я, а потым і Коля Бурэц. Аказалася, што за дзьвярыма быў яшчэ цэментаваны ганак, якога Санька ў цемры не разгледзеў. Цяпер ён стаяу каля перакуленых начопак і збянтэжана паціраў лоб. Уявіць Саньку без гузо проста немагчыма. Нічога страшнага ў халоднай мы не знайшлі: не было тут лапцугоў, якімі, на думку Санькі, прыкоўвалі змагароў за свабоду да сцяны, і тым больш не валяліся шкілеты. Над намі навісала сырая цагляная столь, нашы галасы гудзелі, як у пустой дзежцы. Пад нагамі хрумсталі бульбяныя парасткі, у кутку ляжалі два качаны капусты, відаць, пакінутыя на высадку, ды некалькі пакрытых пылам бутэлек ці то з-пад газы, ці то з-пад алею. Санька на тэта нічога не адказаў, толькі сярдзіта засоп, быццам мы вінаваты, што ён набіў сабе гуз, затое Коля з пагардай хмыкнуў: — П-падумаеш, страшна. Мой б-бацька калісьці тут сто разоў сядзеў... Ну і хвалько ж гэты Заяц. Што яму ні скажаш, ён адразу: — П-падумаеш! У чорных зыркіх вачах Колі загарэліся сярдзітыя агеньчыкі, а кірпаты нос яшчэ больш задраўся ўгару.
Annons